Працягласць здадзенай у эксплуатацыю высакахуткаснай чыгункі (ВЧ) Кітаі ўзрасла да больш чым 50 тысяч кіламетраў, перадае «Сіньхуа».
Як вядома, КНР з’яўляецца краінай з найбуйнейшай у свеце сеткай ВЧ. Першая такая чыгунка ў Кітаі з’явілася ў 2008 годзе, калі міжгародны маршрут звязаў Пекін з Цяньцзінем. За мінулыя 10 з лішнім гадоў кітайская сетка ВЧ прадэманстравала фенаменальны рост — з нуля да сусветнага лідара. Ёй ахоплена 97 працэнтаў усіх гарадскіх раёнаў з насельніцтвам ад 500 тысяч чалавек.
Па працягласці здадзеных у эксплуатацыю высакахуткаснай чыгункі Кітай апярэджвае па гэтым паказчыку ўсе іншыя дзяржавы свету разам узятыя. КНР таксама з’яўляецца сусветным лідарам па хуткасці руху па ВЧ, заявілі ў дзяржкарпарацыі «Кітайскія чыгункі». Толькі за гады 14-й пяцігодкі (2021—2025 гг.), у Кітаі было пабудавана і ўведзена ў эксплуатацыю 12 тысяч кіламетраў высакахуткасных чыгунак, вынікае з даных кампаніі.