Top.Mail.Ru

Агульны аб’ём прамых замежных інвестыцый у Кітай перавысіў 3,6 трыльёна долараў

Колькасць прадпрыемстваў з удзелам замежных інвестыцый у Кітаі расце трэці год запар і перавысіла 530 тысяч, а агульны аб’ём назапашаных прамых замежных інвестыцый (ПЗІ) склаў больш за 3,6 трыльёна долараў. Аб гэтым паведамілі ў Міністэрстве камерцыі КНР, перадае «Сіньхуа».


Гэтыя дадзеныя падкрэсліваюць устойлівую ўпэўненасць замежных інвестараў у кітайскім рынку. У мінулым годзе больш за 8 тысяч прадпрыемстваў адпаведнай катэгорыі павялічылі інвесціраванне ў Кітай, што на 10 працэнтаў больш у гадавым вылічэнні. Пры гэтым за першыя чатыры месяцы 2026 года колькасць прадпрыемстваў, якія павялічылі свае інвестыцыі ў Кітай, з іншаземным капіталам склала больш за 3 тыс.

У перыяд са студзеня па красавік па ўсёй краіне было створана 20113 новых прадпрыемстваў з удзелам іншаінвестыцый, што на 6,8 працэнта больш у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. За гэты ж адрэзак часу аб’ём фактычна выкарыстаных замежных інвестыцый склаў больш чым 287 млрд. юаняў, што аказалася на 10,3 працэнта менш, чым годам раней.

Па аб’ёме фактычна выкарыстаных іншаінвестыцый высокатэхналагічныя галіны прадэманстравалі рост насуперак агульнай тэндэнцыі: гэты паказчык склаў звыш 116 млрд. юаняў з прыростам на 20,3 працэнта ў гадавым вылічэнні, прычым на гэтую суму прыпала 40,4 працэнта ад агульнанацыянальнага паказчыка фактычна выкарыстаных іншаземных інвестыцый.

Паводле дадзеных, інвестыцыі з Люксембурга, Швейцарыі, Францыі і ЗША ў кантынентальную частку Кітая выраслі ў гадавым вылічэнні адпаведна на 110,3 працэнта, 60,8 працэнта, 58,3 працэнта і 24,5 працэнта.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю