Пра гэта расказаў міністр энергетыкі Дзяніс Мароз падчас сустрэчы з працоўным калектывам філіяла «Стаўбцоўскія электрычныя сеткі» прадпрыемства «Мінскэнерга». У рамках адзінага дня інфармавання, ён пагутарыў з калектывам прадпрыемства і расказаў аб развіцці энергакомплексу Беларусі.
— З моманту ўключэння першага энергаблока агульны аб’ём выпрацоўкі электраэнергіі Беларускай АЭС набліжаецца да 45 мільярдаў кВт/г. Гэта дазволіла замясціць каля 11 мільярдаў кубічных метраў прыроднага газу. З пачатку 2025 года на атамнай станцыі выпрацавана ўжо 6,3 мільярда кВтч. Чакаем, што сёлета мы перавысім планку ў 50 мільярдаў кВт/г, — адзначыў профільны міністр.
Ён падкрэсліў, што БелАЭС дала магутны штуршок росту электраспажывання як рэальным сектарам эканомікі, так і насельніцтвам, перш за ўсё, па тых напрамках, дзе дзейнічаюць стымулюючыя меры.
Адзін з іх — электратранспарт.
Міністр канстатаваў, што колькасць электрамабіляў на дарогах краіны імкліва расце і ўжо дасягнула амаль 30 тысяч.
— Для развіцця гэтага напрамку ў нашай краіне створаны камфортныя ўмовы, дзейнічаюць стымулюючыя меры. Створана разгорнутая сетка зарадных станцый, усяго іх больш за 1,5 тысячы. Па гэтай колькасці Беларусь займае лідзіруючыя пазіцыі на прасторы СНД, — адзначыў Дзяніс Мароз.
Як удакладнілі ў прэс-службе ведамства, у 1 квартале 2025 года фіксуецца рост спажывання электраэнергіі зараднымі станцыямі ў 2,2 разы ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года і складае 16,6 мільёнаў кВт/г.