Віды раку, якія беларускія анколагі навучыліся лячыць паспяхова, а таксама тыя, якія пакуль яшчэ цяжка паддаюцца тэрапіі, у інтэрв’ю тэлеканалу «Першы інфармацыйны» назваў намеснік дырэктара па навуковай рабоце РНПЦ анкалогіі і медыцынскай радыялогіі імя Аляксандрава, доктар медыцынскіх навук, прафесар Сяргей Красны.
«Рак прастаты. Пяцігадовая выжывальнасць ужо складае 97%», — адзначыў анколаг.
Па словах Сяргея Краснага, паспяхова лечыцца і рак яечка. З класіфікацыі нават прыбралі чацвёртую стадыю захворвання, максімальная цяпер трэцяя стадыя.
«У процівагу можам успомніць рак падстраўнікавай залозы, рак стрававода, рак страўніка, рак печані, пухліна мозгу. Пры гэтых лакалізацыях, на жаль, вынікі нельга лічыць нават здавальняючымі», — адзначыў Сяргей Красны.
Па словах урача, аналізавалі, у каго за апошнія 50 гадоў часцей дыягнаставаліся злаякасныя пухліны, у мужчыны ці жанчыны. Лічбы ў канцэр-рэгістры (ракавы рэгістр хворых на анкалогію ў Беларусі за апошнія 50 гадоў) сышліся да аднаго чалавека.
«Мабыць Гасподзь Бог пароўну размяркоўвае», — сказаў Сяргей Красны.