Навагодняя сустрэча, якая ўжо стала добрай штогадовай традыцыяй, была падрыхтавана сумесна кіраўніцтвам ВНУ, яе курсантамі і актывістамі пярвічнай арганізацыі Беларускага саюза жанчын акадэміі.
— З дзіцячым домам «Жамчужынка» мы супрацоўнічаем на працягу многіх гадоў. Нашаму падшэфнаму дзіцячаму дому мы на пастаяннай аснове аказваем дапамогу, — адзначыў намеснік начальніка Акадэміі МУС па ідэалагічнай рабоце і кадравым забеспячэнні Сяргей САЛАВЕЙ. — І з радасцю прыязджаем сюды напярэдадні Новага года, каб падзяліцца сваім цяплом з выхаванцамі і падарыць ім святочны настрой.
Свята падарыла выхаванцам «Жамчужынкі» сустрэчу з Дзедам Марозам і Снягуркай, радасныя эмоцыі і доўгачаканыя сюрпрызы. Асаблівую цікавасць у хлопчыкаў і дзяўчат выклікалі госці ў міліцэйскай форме, якім дзеці з вялікім энтузіязмам чыталі загадзя вывучаныя святочныя вершы.
Старшыня Беларускага саюза жанчын Акадэміі МУС Юлія КАЗЯК падкрэсліла сацыяльную значнасць такіх акцый:
— Ні адно дзіця не павінна застацца без увагі напярэдадні Новага года. Наша задача не толькі зрабіць падарункі дзецям, але і паказаць, што яны ў бяспецы і могуць упэўнена глядзець у будучыню.
Аміна НАЗАРАВА.
Фота: Акадэмія МУС.