Top.Mail.Ru

Акадэмія навук і індыйская Chokhani Pharma абмеркавалі перспектывы стварэння новых фармпрэпаратаў

Старшыня Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Уладзімір Каранік абмеркаваў з кіраўніком кампаніі Chokhani Pharma Лалітам Чокані перспектыўныя кірункі развіцця двухбаковага супрацоўніцтва ў галіне стварэння новых фармацэўтычных прэпаратаў. Адмысловая ўвага была нададзена патэнцыялу прыцягнення вядучых індыйскіх фармацэўтычных кампаній, такіх як Cipla Limited, TEVA, RAKS, Inventia, кансалідацыі агульных намаганняў і абмену досведам з прадпрыемствам «Акадэмфарм».


Паводле слоў Уладзіміра Караніка, беларуска-індыйскае ўзаемадзеянне ў гэтай сферы адкрывае новыя гарызонты для акадэмічнай навукі і фармацэўтычнай індустрыі ў цэлым: «Супрацоўніцтва з гэтымі кампаніямі, якія маюць значны вопыт і вытворчыя магутнасці, — стратэгічна вывераны для нас крок, здольны істотна павысіць канкурэнтаздольнасць беларускай фармацэўтыкі». 

Акцэнт пры гэтым робіцца на лекавых прэпаратах і субстанцыях, якія маглі б задаволіць патрэбнасці як унутранага, так і экспартных рынкаў. Гэта, у сваю чаргу, пасадзейнічае забеспячэнню тэхналагічнага суверэнітэту і ўмацаванню эканамічнага патэнцыялу Беларусі, заявіў кіраўнік Акадэміі навук. Кіраўнік кампаніі Chokhani Pharma Лаліт Чокані адзначыў высокі навуковы патэнцыял беларускіх вучоных і імкненне акадэмічнага прадпрыемства «Акадэмфарм» да ўкаранення перадавых распрацовак, выказаў гатоўнасць аказваць садзейнічанне ў прасоўванні сумесных ініцыятыў і рэалізацыі двухбаковых праектаў.

Аміна НАЗАРАВА

Фота БелТА

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю