Top.Mail.Ru

Ахоўваюць нябесную мяжу Беларусі. Як праходзіць праверку боегатоўнасці 120-я зенітная ракетная брыгада

Раптоўную праверку баявой гатоўнасці праходзіць 120-я зенітная ракетная брыгада (зрбр) з Баранавічаў, паведамляе БелТА.


Сігнал аб праверцы ў брыгадзе атрымалі 10 сакавіка. Адно з яе падраздзяленняў было прыведзена ў вышэйшую ступень баявой гатоўнасці. «Асабовы склад аператыўна выбыў у зададзены раён, заступіў на баявое дзяжурства і пачаў выкананне задач. Задача падраздзялення адна — ахова паветраных рубяжоў Беларусі», — падкрэсліў намеснік камандзіра 120-й зрбр па ідэалагічнай рабоце — начальнік аддзялення ідэалагічнай работы Андрэй Калюта.


Сутнасць праверкі заключаецца ў тым, што ваеннаслужачыя не ведаюць загадзя, якія задачы ім трэба выканаць і ў якім аб’ёме. «Наша брыгада ўвесь час нясе баявое дзяжурства і знаходзіцца ў гатовасці да выканання пастаўленых задач: на любой тэрыторыі, у любых умовах. Гэта наша паўсядзённая дзейнасць», — акцэнтаваў увагу Андрэй Калюта.

На ўзбраенні 120-й зрбр знаходзіцца зенітны ракетны комплекс «Бук». «Самаходная агнявая ўстаноўка прызначана для знішчэння самалётаў, крылатых ракет, верталётаў, беспілотных лятальных апаратаў. Нясём баявое дзяжурства 24/7. Тэхніка не падводзіць, заўсёды выконвае пастаўленыя задачы», — расказаў начальнік зенітнага ракетнага разліку самаходнай агнявой устаноўкі.


У момант атрымання сігналу аб праверцы падраздзяленні 120-й зрбр займаліся на адным з палігонаў Брэсцкай вобласці. «Прагучаў сігнал — усе дружна і хутка сабраліся, селі па машынах і рушылі ў раён выканання задач, — падзяліўся ваеннаслужачы 120-й брыгады. — Наша задача — падрыхтаваць тэхніку для аховы нябеснай граніцы нашай рэспублікі. Унутрана мы гатовы заўсёды. У праверцы няма нічога звышнатуральнага, усе спакойна адносяцца. Для нас гэта магчымасць паказаць свае сілы. На практыцы кожны дзень вучымся, адточваем навыкі».

Як паведамлялася, 16 студзеня пачалася маштабная праверка Узброеных Сіл па даручэнні Прэзідэнта Беларусі. Першачарговая мэта — убачыць аб’ектыўную карціну, рэальны стан войскаў, ацаніць дзеянні вайскоўцаў. Менавіта таму мерапрыемствы маюць раптоўны характар. Ключавой асаблівасцю праверкі з’яўляецца яе арганізацыя. Кіраўнік дзяржавы прыводзіць у баявую гатоўнасць воінскія часці, абмінаючы Міністэрства абароны і Генеральны штаб.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю