Перад пачаткам пасяджэння падагульняючай калегіі Мінлясгаса міністр лясной гаспадаркі Аляксандр Кулік расказаў журналістам аб задачах лясной галіны на 2026 год, перадае БелТА.
Задачы на 2026 год у лясной галіны амбіцыйныя, адзначыў Аляксандр Кулік. «У нас галіна кансерватыўная. Кожны дзень адно і тое ж: ахова лесу, догляд лесу і стварэнне новых лясоў», — заўважыў кіраўнік галіны.
У планах Мінлясгаса ўдзяліць увагу ў першую чаргу ахове лясоў ад пажараў і стварэнню новых. Напрыклад, у мінулым годзе лясныя пажары пашкодзілі каля 1 тыс. га лесу. «Гэта плошча ніжэйшая за сярэднестатыстычную. Многія ўзгаранні выяўляліся ў пачатковай стадыі, і тшэнне было праведзена своечасова», — удакладніў міністр.
Ён дадаў, што ў 2025-м новыя лясы былі створаны на плошчы 27 тыс. га. «У першую чаргу новыя лясы стваралі на бураломных лесасеках і, вядома, на месцы праведзеных планавых высечак», — расказаў Аляксандр Кулік.
Цяпер работнікі сістэмы Мінлясгаса працуюць над ліквідацыяй стыхійных бедстваў, якія адбыліся ў балоцістай мясцовасці. «Можа, камусьці маразы не ў радасць, а нам яны ў радасць. У нас 2,6 тыс. га знаходзяцца ў балоцістай, цяжкадаступнай мясцовасці, таму 76 лясгасаў з усёй Беларусі цяпер працуюць у Гомельскай і Магілёўскай абласцях. Я думаю, на сённяшні дзень распрацавалі недзе каля 1 тыс. га. Будзе стаяць мароз — мы і далей будзем прадаўжаць гэту работу», — звярнуў увагу міністр.