Top.Mail.Ru
104

Ахова здароўя, фармацэўтыка. Беларусь і Венесуэла абмеркавалі развіццё дагаворнай базы супрацоўніцтва

Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Баліварыянскай Рэспубліцы Венесуэла Дзмітрый Дзеравінскі сустрэўся з міністрам аховы здароўя гэтай краіны Нурамі Хасефой Гутыерэс Гансалес. Аб гэтым БелТА паведамілі ў беларускім знешнепалітычным ведамстве.


«Субяседнікі абмеркавалі перспектыўныя напрамкі развіцця ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва дзвюх краін у сферах аховы здароўя, фармацэўтыкі», — гаворыцца ў паведамленні.


Кіраўнік беларускай дыпламатычнай місіі і міністр аховы здароўя Венесуэлы адзначылі зацікаўленасць у далейшым развіцці дагаворна-прававой базы супрацоўніцтва ў гэтай сферы і яе практычнай рэалізацыі.

Венесуэла афіцыйна прызнала незалежнасць Рэспублікі Беларусь 11 студзеня 1992 года. Дыпламатычныя адносіны паміж дзвюма краінамі ўстаноўлены 4 лютага 1997 года. У снежні 2006 года адкрыта пасольства Венесуэлы ў Беларусі, у кастрычніку 2007 года — пасольства Беларусі ў Венесуэле.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю