Top.Mail.Ru
159

Ахвярамі 17-гадовага пінскага хакера сталі больш за 50 грамадзян СНД

Праваахоўнікі Брэсцкай вобласці выявілі непаўналетняга хакера, паведамляе БелТА са спасылкай на МУС.


Супрацоўнікі па супрацьдзеянні кіберзлачыннасці выйшлі на след 17-гадовага пінчука. Юнак праз Telegram распаўсюджваў шкоднасныя праграмы тыпу «мабільны банкаўскі траян».

«Для рассылкі вірусных файлаў зламыснік выкарыстаў схемы абнаўлення мабільных дадаткаў і раздачы бонусаў ад устаноўкі гульняў. Атрымліваючы доступ да захаваных пароляў банкаўскіх праграм, ён краў грошы пацярпелых. Ад незаконных дзеянняў хакера пацярпелі звыш 50 грамадзян СНД, у тым ліку беларусы», — расказалі ў МУС.
Следчыя распачалі крымінальную справу за распрацоўку, выкарыстанне, распаўсюджванне або збыт шкоднасных камп’ютарных праграм. Праваахоўнікі высвятляюць асобы іншых ахвяр зламысніка.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю