Top.Mail.Ru

Ахвярамі паводкі ў Непале сталі звыш 700 чалавек

Ахвярамі паводкі ў паўночных раёнах Непала сталі 734 чалавекі, паведамляюць СМІ са спасылкай на нацыянальнае ўпраўленне па зніжэнні рызык і ліквідацыі наступстваў бедстваў краіны.



Выратаваны 8186 чалавек, сярод іх 227 замежных грамадзян. Амаль 2,5 тыс. чалавек лічацца прапаўшымі, уключаючы 588 іншаземцаў. Да пошукава-выратавальнай аперацыі прыцягнуты амаль 20 тыс. чалавек.

Неапазнаныя целы, дастаўленыя з зоны бедства, размешчаны ў 11 бальніцах розных акруг. Даныя публікуюцца на афіцыйных рэсурсах паліцыі. У некаторых раёнах прынята рашэнне пахаваць неапазнаных загінулых.

Пошукава-выратавальная аперацыя прадаўжаецца. Паведамляецца, што ў даліне, праз якую прайшла хваля вельмі моцнай паводкі, сабралася каля 14-15 м глею і абломкаў. Захоўваецца пагроза новай паводкі.

У некаторых раёнах Непала пачаліся дажджы, якія справакавалі лакальныя падтапленні і апоўзні. Парушаны транспартныя зносіны на асноўных аўтамагістралях і асобных участках дарог, уключаючы найбольш пацярпелую ў выніку паводкі Расуву. Метэаролагі прагназуюць моцныя дажджы і снегапады ў гарах на працягу бліжэйшых сутак. Улады заклікаюць захоўваць асцярожнасць на дарогах.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю