Top.Mail.Ru

Ахвярамі трапічных штормаў і мусонных дажджоў на Філіпінах сталі 19 чалавек

Сама меней 19 чалавек загінулі на Філіпінах у выніку праліўных дажджоў, выкліканых трапічнымі цыклонамі «Луіс», «Маймай» і ўзмацненнем паўднёва-заходняга мусону. Аб гэтым паведамляе ТАСС са спасылкай на Упраўленне грамадзянскай абароны Філіпін. Расказала БелТА


Паводле інфармацыі ведамства, гібель людзей зафіксавана ў правінцыях Бенгет, Рысаль і Батангас на поўначы краіны. Найбольшая колькасць ахвяр адзначана ў правінцыі Бенгет, дзе большасць людзей загінула з-за апоўзняў. Лёс яшчэ чатырох чалавек застаецца невядомым, 15 жыхароў атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці.

Неспрыяльныя умовы надвор’я закранулі звыш 2,27 млн чалавек у дзесяці рэгіёнах краіны, уключаючы сталічную акругу Маніла. У 919 разгорнутых эвакуацыйных цэнтрах размешчаны каля 95 тыс. чалавек.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю