Top.Mail.Ru

Ахвярамі землетрасення ў Калумбіі сталі не менш за 265 чалавек

Ахвярамі нядаўняга землетрасення ў Калумбіі сталі не менш за 265 чалавек. Пра гэта заявіў прэзідэнт краіны Абеларда дэ ла Эспрыэлья, паведамляе БелТА.



У сваім выступленні кіраўнік дзяржавы расказаў, што ў выніку падземных штуршкоў раненні атрымалі амаль 3,5 тыс. чалавек, колькасць зніклых без вестак павялічылася да 496. Ён таксама паведаміў, што разбураныя 11 347 дамоў, 53 526 атрымалі пашкоджанні, абрынуліся 140 будынкаў. Структурныя пашкоджанні атрымалі 179 медыцынскіх устаноў. Для ліквідацыі наступстваў у краіне ўведзена надзвычайнае становішча ў эканоміцы, заявіў прэзідэнт Калумбіі.

Землетрасенне магнітудай 7,4 адбылося паблізу горада Сан-Хасэ-дэль-Пальмар у Дэпартаменце Чако на захадзе Калумбіі 10 жніўня.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю