Top.Mail.Ru

Акцыя «Беларусь адзіная» паедзе па краіне ў новым фармаце

Новы фармат акцыі, якая традыцыйна праводзіцца напярэдадні Дня народнага адзінства, учора прэзентавалі ў ГЦ «Сталіца» ў Мінску.


Вадзім Шэпет звярнуў увагу на галоўнае адрозненне акцыі сёлета: моладзь едзе да моладзі. Так, хлопцы і дзяўчаты без сумных лекцый і завучаных фраз раскажуць такім жа маладым жыхарам Беларусі аб гісторыі краіны, дзяржаўным свяце, аб тым, што аб’ядноўвае беларусаў.

«Мы прэзентуем маладых, актыўных, ініцыятыўных беларускіх грамадзян. Гэта прадстаўнікі грамадскіх аб’яднанняў, прадстаўнікі партый, валанцёры, спартсмены. Маладыя людзі, якія любяць сваю краіну, якія шчыра падзяляюць тыя сэнсы, што закладвае беларуская дзяржава, едуць да такой жа маладой, актыўнай аўдыторыі», — растлумачыў Вадзім Шэпет.
Некаторыя ўдзельнікі першы раз выйдуць на вялікую сцэну, хтосьці — упершыню адправіцца ў рэгіёны ў такім фармаце выступаць перад аўдыторыяй. 

Акцыя стартуе сёння ў Гродзенскай вобласці, а завершыцца маштабным мерапрыемствам у Мінску 17 верасня. 

Паводле БелТА

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю