Top.Mail.Ru
187

Акцыя «Чытаем Купалу разам» прайшла ў ГрДУ

У дзень нараджэння Янкі Купалы, які адзначаецца сёння, у Гродна гучалі вершы класіка беларускай літаратуры, піша БелТА.



Адкрытай сцэнічнай пляцоўкай для чытальнікаў стаў жывапісны ганак гістарычнага будынка былой жаночай Марыінскай гімназіі — цяпер галоўнага корпуса ўніверсітэта, які носіць імя Купалы. Акцыя, у якой прагучалі радкі з твораў усім у Беларусі вядомага аўтара, дазволіла пагрузіцца ў яго творчасць, адчуць глыбіню і прыгажосць роднага слова не толькі студэнтам і выкладчыкам ВНУ, але і жыхарам, гасцям горада.

Імя Янкі Купалы было прысвоена Гродзенскаму дзяржаўнаму ўніверсітэту 13 верасня 1988 года пастановай Савета Міністраў БССР па хадайніцтве партыйнай і камсамольскай арганізацый ВНУ. «Універсітэт, як і ўсякая арганізацыя, стаіць на традыцыях, якія фарміруюцца з цягам часу і перадаюцца з пакалення ў пакаленне, — адзначыла рэктар ГрДУ Ірына Кітурко. — Традыцыя чытаць вершы паэта ў яго дзень нараджэння сфарміравана новым пакаленнем нашага калектыву, акцыя праходзіць сёння дзявяты раз. Гэта не толькі магчымасць дакрануцца да класікі беларускай паэзіі, але і праява нашага патрыятызму. Купала жыў у няпросты час для Беларусі, наш песняр заклікаў да адзінства народа ў гадзіны выпрабаванняў, многія з яго вершаў сталі сімвалам сваёй эпохі.» Ірына Кітурко прачытала верш «Прывiтане», які паэт напісаў, пабываўшы на сваёй малой радзіме.

У імправізаваным канцэрце, у якім мог узяць удзел кожны жадаючы, прагучалі вершы «Мужык», «Малiтва», «Голад», урывак з паэмы «Курган» і іншыя творы класіка нацыянальнай літаратуры.

Фота з адкрытых крыніц
arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю