У Мінлясгасе дадалі, што акцыя будзе прысвечана Году добраўпарадкавання.
— Сімвалічна, што роўна год таму, 11 кастрычніка, першы этап акцыі «Дай лесу новае жыццё!» адкрыў асабіста Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка, — падкрэслілі ў ведамстве. — Кампанія пад такой назвай праводзілася ўжо двойчы. За гэты час у ёй прынялі ўдзел дзясяткі тысяч валанцёраў.