Top.Mail.Ru

Акцыя «Дай лесу новае жыццё!» стартуе 21 сакавіка

Акцыя «Дай лесу новае жыццё!» пройдзе ў Беларусі з 21 сакавіка па 12 красавіка. Яна накіравана на лесааднаўленне пасля разгулу леташняй ліпеньскай стыхіі, паведамляе БелТА са спасылкай на прэс-службу Міністэрства лясной гаспадаркі.


Кампанія, накіраваная на аднаўленне лясоў, адбудзецца ўжо другі раз. Увосень мінулага года старт ініцыятыве Мінлясгаса даў асабіста Аляксандр Лукашэнка, пасля чаго ініцыятыву падхапілі ўсе вышэйшыя службовыя асобы, кіраўнікі міністэрстваў, камітэтаў, канцэрнаў і ведамстваў.

У рамках другога этапа акцыі ўпор па-ранейшаму будзе зроблены на аднаўленні ветравальна-бураломных лесасек. Асноўны фронт работ трэба выканаць у найбольш пацярпелай Гомельскай вобласці, дзе зараз актыўна вядзецца падрыхтоўка глебы пад будучыя лесапасадкі. Сімвалічна, што на гэты раз акцыя пройдзе пад эгідай Года добраўпарадкавання і 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.

Чакаецца, што кампанію, як і ў папярэднія гады, падтрымаюць дзясяткі тысяч валанцёраў. Каб прыняць удзел у акцыі добраахвотнікам неабходна звязацца з лясгасам або лясніцтвам, якое цікавіць, і заявіць аб сваім жаданні. Лесагаспадарчыя ўстановы галіны забяспечаць валанцёраў неабходным інвентаром і пасадачным матэрыялам.

Лесапасадкі будуць арганізаваны па ўсёй краіне. Аднак Міністэрства лясной гаспадаркі заклікае валанцёраў аказаць сваю дапамогу па магчымасці Гомельскай або Магілёўскай абласцям, якія найбольш пацярпелі ад разгулу стыхіі. У гэтых абласцях кожная пара рук — на вагу золата, а ўклад добраахвотнікаў у аднаўленне лясоў будзе ўдвая каштоўны.

Ініцыятыва атрымае свой працяг — услед за акцыяй «Дай лесу новае жыццё!» 12 красавіка стартуе новая кампанія «ЛЕС! ДАБРО! ПАРАДАК!», накіраваная на добраўпарадкаванне беларускіх лясоў. Акцыя фінішуе 1 мая ў Свята працы. Такім чынам, у Год добраўпарадкавання Мінлясгас правядзе сапраўдны марафон з добраахвотных акцый.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю