Міністэрства юстыцыі правядзе 20 чэрвеня акцыю па прававым кансультаванні, прымеркаваную да Дня ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа, паведамляе Мінюст.
Дадзеная акцыя будзе праходзіць у фармаце прамой тэлефоннай лініі. З 10:00 да 12:00 усе жадаючыя змогуць атрымаць адказы на пытанні, якія ўваходзяць у кампетэнцыю Міністэрства юстыцыі і не патрабуюць азнаямлення з дакументамі.
Для атрымання інфармацыі ў сферы натарыяльнай дзейнасці трэба тэлефанаваць па тэлефоне: 8 (017) 200-89-71;
- па рэгістрацыі актаў грамадзянскага стану: 8 (017) 200-06-18;
- легалізацыі (апастылявання) афіцыйных дакументаў, складзеных на тэрыторыі Беларусі: 8 (017) 211-01-93;
- па прымусовым выкананні выканаўчых дакументаў: 8 (017) 200-06-17.
Таксама 20 чэрвеня прамыя лініі для кансультавання грамадзян па тэлефоне будуць праводзіць прадстаўнікі галоўных упраўленняў юстыцыі абласных і Мінскага гарадскога выканаўчых камітэтаў і натарыята.