У Мінску маштабная патрыятычная акцыя «Праспяваем гімн разам» і святочны феерверк сталі яркай кульмінацыяй Дня Незалежнасці, перадае БелТА.
Увечары на плошчы ля стэлы «Мінск — горад-герой» тысячы гараджан і гасцей сталіцы аб’ядналіся ў выкананні Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь. Да ўсенароднага флэшмобу далучыліся ўдзельнікі гала-канцэрта «Моцныя ў адзінстве, адзіныя ў песні», артысты, валанцёры, гледачы і моладзь.
Момант выканання гімна стаў асабліва кранальным і значным — над плошчай раздаецца адзіны голас, Сцягі падымаюцца ў неба, на тварах людзей — эмоцыі гонару і згуртаванасці.
Адразу пасля выканання гімна неба над сталіцай асвяціў маляўнічы феерверк. Яркія залпы падымаліся над горадам пад гукі святочнай музыкі, завяршаючы насычаную праграму галоўнага дзяржаўнага свята краіны.









Фота Віктара ІВАНЧЫКАВА, БелТА