Top.Mail.Ru
170

Акцыя «Савет Рэспублікі з удзячнасцю ветэранам» пройдзе з 15 красавіка па 15 мая

Акцыя «Савет Рэспублікі з удзячнасцю ветэранам» прайшла з 15 красавіка па 15 мая, паведамілі ў прэс-службе Савета Рэспублікі.

У ходзе акцыі члены Савета Рэспублікі наведваюць удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны, вязняў і працаўнікоў тылу па ўсёй Беларусі. Мэта — аказанне ўвагі, дапамога ў вырашэнні бытавых пытанняў, уручэнне падарункаў і захаванне памяці пра подзвіг народа.

«Члены Савета Рэспублікі сустракаюцца з ветэранамі ў розных кутках краіны для таго, каб гісторыя, якая захоўваецца ў іх памяці, працягвала жыць і ў сэрцах цяперашніх пакаленняў», — адзначылі ў прэс-службе.

Акцыя была ініцыяваная ў 2025 годзе да 80-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, сёлета яна прайшла ў другі раз


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю