Top.Mail.Ru

Акцыя «За бяспеку — разам!» пройдзе ў Мінску на святкаванні Дня горада

У суботу, 12 верасня, у Мінску на святкаванні Дня горада пройдзе акцыя «За бяспеку — разам!». Пра гэта БелТА паведамілі ў прэс-службе ГУУС Мінгарвыканкама.



З 10 да 17 гадзін ля Палаца спорту па пр. Пераможцаў, 4 будуць працаваць інтэрактыўныя пляцоўкі. «У праграме — выступленні кінолагаў і духавога аркестра ГУУС Мінска, паказальныя трэніроўкі курсантаў Акадэміі МУС, выстава аўтамабіляў і ўзбраення, палявая кухня, пачастунак беларускімі прысмакамі, фотазоны, конкурсы. З 10.00 да 15.00 наведвальнікаў лакацыі чакае тэматычны квэст, сярод удзельнікаў якога кожную гадзіну будуць разыгрывацца каштоўныя прызы», — паведамілі ў прэс-службе.

Удзельнікі акцыі «За бяспеку — разам!» змогуць не толькі павесяліцца, але і даведацца шмат новага аб правілах бяспечнага адпачынку, пазнаёміцца з прафесіяй міліцыянера, пакатацца на скутарах і электрамабілях.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю