223
Алею яблынь заклалі на мемарыяле ў Чырвоным Беразе ў гонар 80-й гадавіны Перамогі
22.04.2025 | 17:30
У ліку ўдзельнікаў выязнога пасяджэння — члены Савета Рэспублікі, прадстаўнікі міністэрстваў эканомікі, энергетыкі, сельскай гаспадаркі і харчавання
Удзельнікі выязнога пасяджэння Савета па ўзаемадзеянні органаў мясцовага самакіравання пры Савеце Рэспублікі, якое прайшло пад кіраўніцтвам Старшыні Савета Рэспублікі Наталлі Качанавай у Жлобінскім раёне, заклалі яблыневую алею на мемарыяльным комплексе «Дзецям-ахвярам вайны» ў Чырвоным Беразе, перадае БелТА.
У ліку ўдзельнікаў выязнога пасяджэння — члены Савета Рэспублікі, прадстаўнікі міністэрстваў эканомікі, энергетыкі, сельскай гаспадаркі і харчавання, архітэктуры і будаўніцтва, Дзяржаўнага камітэта па маёмасці і мясцовых органаў улады.
Алею яблынь беларускай селекцыі «Алеся» заклалі ў гонар 80-й гадавіны Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.
«Гэты гатунак яблынь квітнее ружаватым колерам. Пяшчотным, чыстым, светлым. Такім, як былі душы тых дзетак, якія прайшлі праз жудасныя выпрабаванні ў лагеры смерці. Гэты колер разам з беласнежным іншых гатункаў — сімвал няздзейсненых надзей і мараў хлопчыкаў і дзяўчынак, чыё дзяцінства бязлітасна абарвала вайна», — распавёў загадчык філіяла «Чырвоны Бераг» Аляксандр Кіеня.
Фота: ndsmi.by.