Top.Mail.Ru

Alibaba інвесціруе звыш 380 мільярдаў юаняў ў будаўніцтва воблачнай інфраструктуры

Карпарацыя Alibaba Group у бліжэйшыя тры гады інвесціруе больш за 380 млрд. юаняў у будаўніцтва воблачнай і апаратнай інфраструктуры штучнага інтэлекту (ШІ), перадае «Сіньхуа».


Агульная сума інвестыцый перавышае ўсе выдаткі Alibaba на воблачную і апаратную інфраструктуры ШІ за мінулае дзесяцігоддзе. Гэта найбуйнейшая інвестыцыя, калі-небудзь зробленая кітайскім недзяржаўным прадпрыемствам у адпаведнай галіне.

Галоўны выканаўчы дырэктар (CEO) Alibaba Group У Юнмін заявіў, што выбухны рост індустрыі ШІ перасягнуў усе чаканні, а айчынная навукова-тэхнічная галіна, якая імкліва развіваецца, прадэманстравала велізарны патэнцыял. «Alibaba прыкладзе ўсе намаганні для паскарэння стварэння воблачнай і апаратнай інфраструктуры штучнага інтэлекту, каб спрыяць развіццю ўсёй галіны».

Чакаецца, што значныя інвестыцыі ў галіну падвысяць упэўненасць адпаведных сектараў і прадэманструюць нязменную прыхільнасць Alibaba стратэгіям развіцця на будучыню, заявілі ў карпарацыі.

Раней Alibaba Group пацвердзіла свой самы хуткі квартальны рост выручкі больш чым за год, чаму спрыялі рост бізнэсу воблачных вылічэнняў і інвестыцыі ў ШІ.

Даходы Alibaba за квартал, які скончыўся 31 снежня 2024 года, выраслі на 8 працэнтаў — да 280,15 млрд юаняў — у параўнанні з аналагічным перыядам папярэдняга года, перасягнуўшы чаканні рынку. Характэрна, што выручка воблачных вылічэнняў прадэманстравала найвышэйшы рост за апошнія два гады, павялічыўшыся на 13 працэнтаў у гадавым вылічэнні — да 31,74 млрд. юаняў.

Па звестках Alibaba Cloud, асноўны ўклад у рост Alibaba Cloud у першую чаргу ўнеслі двухзначныя тэмпы павелічэння даходаў ад публічнага воблака, а даходы ад прадуктаў з выкарыстаннем ШІ захавалі трохзначны рост у гадавым вылічэнні ўжо шосты квартал запар. Alibaba Cloud, вядучая кампанія ў галіне воблачных вылічэнняў у Азіі, выпусціла чатыры пакаленні Qwen — высокапрадукцыйнай базавай мадэлі з адкрытым зыходным кодам.

«Мы працягнем факусавацца на трох катэгорыях бізнесу — унутранай і міжнароднай электроннай камерцыі, воблачных вылічэннях з выкарыстаннем ШІ і платформах Інтэрнэту», — адзначыў У Юнмін падчас тэлеканферэнцыі з інвестарамі і аналітыкамі. Ён дадаў, што эпоха штучнага інтэлекту мае відавочнае і вялікае запатрабаванне ў адпаведнай інфраструктуры.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю