Top.Mail.Ru
198

Аліясгар Багерзадэ: Паміж Іранам і Беларуссю гістарычна склаліся добрыя адносіны

Паміж Іранам і Беларуссю гістарычна склаліся вельмі добрыя адносіны. Аб гэтым заявіў кіраўнік рабочай групы Сходу ісламскага савета Ірана па супрацоўніцтве з Нацыянальным сходам Беларусі Аліясгар Багерзадэ, паведамляе БелТА.



«Найперш хацеў бы падзякаваць вам за тое, што прадаставілі магчымасць сустрэцца з вамі. Таксама хацеў бы падзякаваць беларускаму народу за гасціннасць. Хацеў бы асабіста перадаць ад імя паважанага спадара Галібафа, старшыні парламента Ірана, вам добрыя пажаданні. Мы спадзяёмся, што ў хуткім часе — да канца бягучага года — будзе арганізаваны яго візіт у Рэспубліку Беларусь», — адзначыў Аліясгар Багерзадэ.

Паміж Іранам і Беларуссю гістарычна склаліся вельмі добрыя адносіны, падкрэсліў кіраўнік рабочай групы. «Дыпламатычныя сувязі — больш за 30 гадоў. У нас вельмі добрае ўзаемадзеянне ў палітычнай, эканамічнай, культурнай і навуковай сферах. Мы таксама зацікаўлены пашыраць гэта ўзаемадзеянне», — сказаў ён.

«Паміж нашымі парламентамі вельмі добрае ўзаемадзеянне таксама ў рамках міжнародных арганізацый. І заўсёды ў міжнародных арганізацыях, супольнасцях і міжпарламенцкіх саюзах мы падтрымліваем адзін аднаго», — дадаў Аліясгар Багерзадэ.

Па запрашэнні Палаты прадстаўнікоў іранская парламенцкая дэлегацыя на чале з Аліясгарам Багерзадэ наведвае Беларусь з візітам. У Нацыянальным сходзе Рэспублікі Беларусь восьмага склікання рабочая група па супрацоўніцтве з парламентам Ісламскай Рэспублікі Іран створана ў маі 2024 года. Кіраўнік групы — старшыня Пастаяннай камісіі па міжнародных справах Сяргей Рачкоў. Дзейнасць гэтай парламенцкай структуры накіравана на аказанне садзейнічання развіццю беларуска-іранскіх адносін з выкарыстаннем метадаў парламенцкай дыпламатыі.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю