Top.Mail.Ru
176

Алкаголь і тытунь без дакументаў, зарплаты ў канвертах: у Мінску праверылі начныя ўстановы

Упраўленнем аператыўных мерапрыемстваў інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах па Мінску сумесна з супрацоўнікамі падраздзяленняў па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі і па грамадзянстве і міграцыі Галоўнага ўпраўлення ўнутраных спраў Мінгарвыканкама праведзены праверкі шэрагу начных устаноў грамадскага харчавання, размешчаных у цэнтры сталіцы, паведамляе БелТА.



У кожным з рэстаранаў і кафэ падатковымі органамі выяўлены факты прыёму выручкі без выкарыстання касавага абсталявання, выплата заработнай платы ў канвертах. У шэрагу устаноў знаходзілася алкагольная і тытунёвая прадукцыя без акцызных марак і без дакументаў.

За дапушчаныя парушэнні на вінаватых асоб складзены пратаколы аб адміністрацыйных правапарушэннях. Арганізацыі і іх работнікі прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе штрафаў.

З сум утоенай выручкі будуць прад’яўлены падаткі.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю