У прэс-службе МУС Беларусі паведамілі, што ў Верхнядзвінскі РАУС паступіла паведамленне ад неабыякавага грамадзяніна, што ў райцэнтры на электрамапедзе перамяшчаецца, як мяркуецца, нецвярозы мужчына.
Супрацоўнікі ДАІ аператыўна выехалі на месца і затрымалі 43-гадовага мясцовага жыхара, ён быў відавочна п’яны. Ён адмаўляўся прайсці за інспектарамі і аказваў непадпарадкаванне. У адносінах да мужчыны прымяняліся фізічная сіла і спецыяльныя сродкі.
Медыцынскі агляд пацвердзіў падазрэнне — 5,6 праміле.
Складзены адміністрацыйныя пратаколы.