Востраў-турма ўжо больш за 60 гадоў з’яўляецца магнітам для турыстаў, але хутка ўсё можа змяніцца.
У сваёй сацыяльнай сетцы TruthSocial Трамп расказаў, што распарадзіўся аднавіць работу легендарнай турмы Алькатрас.
«Сёння я даручыў Бюро турмаў сумесна з Міністэрствам юстыцыі, ФБР і Міністэрствам унутранай бяспекі зноў адкрыць істотна пашыраны і перабудаваны Алькатрас, каб размясціць там самых бязлітасных і жорсткіх злачынцаў Амерыкі», — напісаў прэзідэнт ЗША.
Гэты будынак ужо больш за 60 гадоў з’яўляецца магнітам для турыстаў, але хутка ўсё можа змяніцца.
Алькатрас першапачаткова быў пабудаваны як форт за некалькі кіламетраў ад узбярэжжа Сан-Францыска.
У 1934 годзе востраў стаў турмой строгага рэжыму пасля мадэрнізацыі будынкаў і павышэння ўзроўню бяспекі. Яна лічылася самай надзейнай папраўчай установай, аднак за ўсю гісторыю Алькатраса з яе спрабавалі збегчы 36 чалавек.
Гэта ўдалося толькі аднойчы траім зняволеным — Фрэнку Морысу і братамі Джону і Кларэнсу Энглінам у 1962 годзе. Ніхто з траіх не быў злоўлены і да гэтага часу дакладна невядома, як склаліся іх далейшыя лёсы пасля ўцёкаў.