Галоўны трэнер футбольнай зборнай Беларусі Карлас Алос назваў склад на стартавыя матчы адборачнага турніру чэмпіянату свету 2026 года, паведамляе БелТА.
У канчатковы спіс увайшлі 24 футбалісты:
варатары — Павел Паўлючэнка («МЛ Віцебск»), Сяргей Ігнатовіч («Жэніс», Астана, Казахстан), Фёдар Лапавухаў (ЦСКА, Сафія, Балгарыя);
абаронцы — Аляксандр Мартыновіч («Кайрат», Алматы, Казахстан), Кірыл Пячэнін («Крылы Саветаў», Самара, Расія), Захар Волкаў, Сяргей Карповіч (абодва — «МЛ Віцебск»), Уладзіслаў Малькевіч («Урал», Екацярынбург, Расія), Павел Забелін («Акрытас», Кіпр), Вадзім Пігас («Пары Ніжні Ноўгарад», Расія), Ягор Пархоменка («Нёман», Гродна), Уладзіслаў Калінін («Дынама», Мінск);
паўабаронцы — Макс Эбанг («Астана», Казахстан), Яўген Яблонскі («Астэрас», Грэцыя), Мікіта Корзун («Актобэ», Казахстан), Валерый Грамыка («Кайрат», Алматы, Казахстан), Мікіта Дземчанка, Максім Мякіш (абодва — «Дынама», Мінск);
нападаючыя — Юрый Кавалёў («Балтыка», Калінінград, Расія), Павел Сядзько («Тарпеда-БелАЗ», Жодзіна), Герман Баркоўскі («Пяст», Глівіцэ, Польшча), Трафім Мельнічэнка («Порту», Партугалія), Яўген Малашэвіч («Дынама», Мінск), Раман Пасевіч («Мура», Славенія).
У стартавым паядынку кваліфікацыйнай групы С зборная Беларусі 5 верасня згуляе ў Пірэі з камандай Грэцыі, а 8 верасня ў венгерскім Залаэгерсегу будзе сапернічаць з шатландскімі футбалістамі. У гэтай групе таксама выступіць зборная Даніі. Непасрэдна ў фінальную стадыю выйдуць пераможцы 12 адборачных груп, каманды, якія зоймуць другія месцы, згуляюць у стыкавых паядынках. Чэмпіянат свету 2026 года пройдзе на арэнах ЗША, Мексікі і Канады. Упершыню ў фінальнай стадыі планетарнага футбольнага форуму згуляюць 48 каманд.