Top.Mail.Ru

Аляксандр Хаджаеў — пра задачы, якія стаяць перад медыцынай: Мы павінны працаваць разам

Дэлегат УНС, міністр аховы здароўя Беларусі Аляксандр Хаджаеў расказаў, якім чынам будуць выконвацца тыя задачы, якія пазначаны ў Праграме сацыяльна-эканамічнана развіцця, у сферы медыцыны. 


Паводле слоў дэлегата, адыходзячая пяцігодка адзначылася тэндэнцыяй да абнаўлення. «Гэта абнаўленне прафесійных навыкаў, абнаўленне матэрыяльна-тэхнічнай базы. Гэта на сённяшні дзень — сістэмнае планамернае фінансаванне, якое з году ў год задавальняе сістэму. Мы звяртаем увагу на рост заробкаў, на тое, што сёння наша высокатэхналагічная дапамога — на сусветным узроўні. Яна даступная кожнаму грамадзяніну, хто ў ёй мае патрэбу».

Аляксандр Хаджаеў падкрэсліў: «Вядома, мы разумеем і тыя праблемныя пытанні, якія ў нас ёсць. Так, магчыма, у некаторых аспектах застаюцца тыя для людзей „незразумелыя чэргі“, якія вырашаюцца не праз дыялог з медыцынскімі работнікамі, а праз крытыку, што ўсё павінна быць хутчэй. Але разам з тым мы павінны сказаць, што на сённяшні дзень і матэрыяльна-тэхнічная база, і кадравае забеспячэнне, і сістэма аховы здароўя ў цэлым задавальняе патрэбам аказання дапамогі для кожнага грамадзяніна нашай краіны». 

У Праграме сацыяльна-эканамічнага развіцця на будучую пяцігодку сферы аховы здароўя нададзена вялікая ўвага. «Канчатковы вынік праграмы, як мінімум, вызначаны ў тых паказчыках, якія прапісаны, — паведаміў міністр. — Гэта паказчыкі смяротнасці і паказчыкі працягласці жыцця. І нават тое, што за апошнія гады мы бачым павелічэнне працягласці жыцця, яшчэ раз падкрэслівае, што якасць медыцынскай дапамогі, актуальнасць методык, якія выкарыстоўваюцца, дазваляюць нашым людзям, якія маюць тое ці іншае захворванне, жыць даўжэй. А тыя прафілактычныя накіраваныя праграмы, якія папярэджваюць хваробы, таксама дазваляюць людзям быць у бяспечным ад захворванняў асяроддзі». 

Аляксандр Хаджаеў асабліва адзначыў, што дасягаць тых амбіцыйных, высокіх паказчыкаў, якія прапісаны ў праграме, мы павінны ўсе разам. «Гэта не толькі залежыць ад таго, якая ёсць бальніца, якое там ёсць абсталяванне. Я перакананы, што пры ўзаемадзеянні з кожным чалавекам, які звяртаецца па медыцынскую дапамогу, разумеючы, як ён павінен прытрымлівацца тых рэкамендацый, якія яму даюцца, якое на сённяшні дзень ён атрымлівае эфектыўнае лячэнне, мы даможамся выніку значна хутчэй. Гэта значыць, мы павінны працаваць разам», — падагульніў дэлегат УНС.

Данііл ХМЯЛЬНІЦКІ.
Фота Лізаветы ГОЛАД.

Чытайце таксама: Намеснік галоўнага ўрача Брэсцкага абласнога раддома Алёна Левун: Важнае пытанне — павышэнне прэстыжу медыцынскай прафесіі

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю