Top.Mail.Ru

Аляксандр Лукашэнка ў Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі: Толькі разам мы зможам супрацьстаяць выклікам часу

Дарагія сябры!


Прыміце шчырыя віншаванні з Днём яднання народаў Беларусі і Расіі. 2 красавіка — знакавая для беларусаў і расіян дата, якая стала сімвалам сапраўднага братэрства, змацаванага сумесным гістарычным мінулым, культурнай і духоўнай агульнасцю, шматлікімі роднаснымі і сямейнымі сувязямі.

Нас звязваюць шматгадовыя традыцыі дружбы і ўзаемавыручкі, якія ўвабралі ў сябе веліч агульных перамог, цяжар складаных выпрабаванняў, горыч неймаверных страт і радасць стваральнай працы.
Сёння мы разам будуем нашу будучыню, абапіраючыся на ўзаемныя давер і падтрымку. Рэалізацыя маштабных саюзных праграм, кааперацыя ў сферах эканомікі, навукі і тэхналогій адкрываюць для беларуска-расійскага партнёрства новыя, практычна бязмежныя гарызонты магчымасцяў. Поспехі ў атамнай энергетыцы, касмічных даследаваннях, машынабудаванні і мікраэлектроніцы сталі важнымі прыступкамі на шляху да дасягнення тэхналагічнага суверэнітэту і імпартанезалежнасці.

Дабрабыт людзей — прыярытэт інтэграцыйнага праекта. Роўныя правы, сацыяльныя гарантыі, свабода выбару і доступ да якасных паслуг у медыцыне, адукацыі, пенсіённага забеспячэння застаюцца яго непарушнай асновай. Адзіная адукацыйная, інфармацыйная, культурная прастора дазваляе кожнаму грамадзяніну Беларусі і Расіі адчуваць сябе часткай вялікага цэлага — нашай агульнай Айчыны.

Сучаснае жыццё пераканаўча дэманструе, што толькі разам мы зможам паспяхова супрацьстаяць выклікам часу.

Вялікая Перамога, 80-годдзе якой мы будзем адзначаць зусім хутка, даказала неаспрэчную ісціну: пакуль мы разам — мы несакрушальныя.

У гэты ўрачысты дзень ад усёй душы жадаю вам, дарагія сябры, добрага здароўя, дабрабыту, сямейнага цяпла і міру. Няхай нашы агульныя намаганні ўмацоўваюць адзінства, а супрацоўніцтва Беларусі і Расіі служыць залогам працвітання будучых пакаленняў.

Старшыня Вышэйшага Дзяржаўнага Савета Саюзнай дзяржавы, Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю