Top.Mail.Ru

Аляксандр Лукашэнка: Мы побач з вамі, мы будзем вас падтрымліваць, мы будзем вам дапамагаць

«Дарагія сябры, мне прыемна бачыць і сустракаць вас у Беларусі. Я хачу, каб ведалі, што вы прыехалі не проста ў краіну блізкую, да вашага народа. Вы прыехалі да сваіх сяброў, да сваіх родных. Вы прыехалі ў сваю Беларусь», — такімі словамі Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прывітаў Старшыню Веча народаў Рэспублікі Сербскай Срэбранку Голіч.


Беларускі лідар заўсёды гаворыць сябрам, што закрытых тэм для супрацоўніцтва няма. «Мы здольныя і гатовы зрабіць для вас усё тое, на што мы здольныя і што вам цікава», — запэўніў ён. 

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што добра дасведчаны аб сітуацыі ў Рэспубліцы Сербскай, бачыць яе развіццё. Прэзідэнт адзначыў, што ў канцы 1990-х быў паглыблены ў пытанне з Дэйтанскімі пагадненнямі — пагадненне аб спыненні агню, раздзяленні варагуючых бакоў і адасабленні тэрыторый, якое паклала канец грамадзянскай вайне ў Рэспубліцы Боснія і Герцагавіна 1992–1995 гадах. «Я бачыў сур’ёзныя недахопы гэтага пагаднення. Я папярэджваў тады свайго калегу і сябра Слабадана Мілошавіча (прэзідэнт Сербіі ў 1989-1997 гадах, а затым прэзідэнт Саюзнай Рэспублікі Югаславія ў 1997-2000 гадах — Зв.) аб тым, што трэба быць вельмі асцярожнымі, заключаючы па ўказцы Захаду і амерыканцаў гэты дагавор, што ён можа прынесці нямала бед. Вы ведаеце, нешта ў гэтым плане і адбылося. Тыя супярэчанні, якія яшчэ існуюць у вашай, здавалася б, агульнай дзяржаве, яны нікуды не падзеліся, яны заўсёды былі вострымі. І калісьці гэта павінна было выліцца. — сказаў Аляксандр Лукашэнка. — Я гэта кажу да таго, і вы павінны гэта ведаць, наколькі гэта магчыма сёння, мы разам з вамі, мы будзем вас падтрымліваць, мы будзем вам дапамагаць. Наколькі гэта магчыма, бо мы не побач, мы не мяжуем з Босніяй і Герцагавінай, з вашым народам. Але мы ад аднаго кораня, мы гэта памятаем. Таму пастарайцеся на нас разлічваць». 

Па словах кіраўніка беларускай дзяржавы, кіраўніцтва Расійскай Федэрацыі таксама добра разумее, што адбываецца ў Рэспубліцы Сербскай. «Мы ведаем і мінулае, і цяперашняе. Таму мы на вашым баку», — падсумаваў беларускі лідар. Дарэчы, з госцяй Аляксандр Лукашэнка размаўляў без перакладчыка. Прэзідэнт добра разумеў, што кажа Срэбранка Голіч на сербскай мове. 

«Мы і сёння адчуваем наступствы тых бамбардзіровак»

У сваю чаргу госця падзякавала беларускаму лідару за прыём. «Наша краіна маленькая, але ў маім сэрцы яна вялікая», — адзначыла яна. Ад імя свайго народа, кіраўніцтва Рэспублікі Сербскай і ад сябе асабіста Срэбранка Голіч павіншавала Аляксандра Лукашэнку з пераабраннем на пасаду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. 

«Выказваем вам асабістую падзяку, вы адзіны лідар, які ў 1999 годзе прыляцеў у Бялград падчас бамбардзіровак НАТА. Тады вы аказалі дапамогу народу Сербіі. Бамбілі таксама і нас. Паверце, мы і сёння адчуваем наступствы тых бамбардзіровак, а менавіта вялікую колькасць ракавых захворванняў, асабліва на тэрыторыях, дзе сілы НАТА скінулі бомбы з абедненым уранам. І як нам гэтага не памятаць? Па статыстыцы, на тэрыторыях, дзе былі скінуты бомбы з абедненым уранам, больш за ўсё людзей хварэе на розныя віды раку», — расказала яна. Па словах Срэбранкі Голіч, і сёння людзі са страхам глядзяць на пралятаючыя самалёты, хвалюючыся, што гэта могуць быць самалёты НАТА. «Я іх не люблю, скажу шчыра. Усё кіраўніцтва пад амерыканскімі санкцыямі. Мы не слухаемся, святкуем Дзень Рэспублікі. Мы хочам яшчэ раз звярнуцца да Дэйтанскага пагаднення, у якога шмат недахопаў, вы гэта добра ведаеце», — адзначыла Старшыня Веча народаў Рэспублікі Сербскай. Яна расказала, што, згодна з амерыканскімі санкцыямі, у яе народа адабралі правы чалавека, банкам было загадана знішчыць зарплатныя карткі — нідзе на зямным шары такога няма. «Спадзяюся, што гэта не будзе працягвацца вечна. Ва ўсяго ёсць пачатак і канец. Зараз абмяркоўваюць, што прыйшла новая адміністрацыя, а старая сышла. Але ад гэтай адміністрацыі я не чакаю новага. Мы ўжо чулі цэлы шэраг супярэчлівых заяў. Спадзяёмся, што з нас здымуць санкцыі», — падкрэсліла Срэбранка Голіч. 

У тэму 

Срэбранка Голіч у размове з журналістамі расказала, што азнаёміла Прэзідэнта Беларусі з палітычнай сітуацыяй у Рэспубліцы Сербскай. Срэбранка Голіч наведвае Беларусь ужо другі раз, папярэдні візіт быў пяць гадоў таму. «Пасля сустрэчы нашага лідара з Прэзідэнтам Беларусі ужо рэалізаваныя некаторыя праекты. Першы праект звязаны з закупкай трактараў „Беларус“. Гэты праект ужо паспяхова рэалізаваны. Мы сустракаліся з кіраўніцтвам Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта і міністрам адукацыі, мы абмяркоўвалі пытанні ўзаемадзення ў сферы адукацыі. Мы спадзяёмся, што ў хуткім будучым будзе падпісана пагаданнне аб супрацоўніцтва, якое будзе дазваляць абмены паміж студэнтамі. Мы спадзяёмся, што гэта ўмацуе наша сяброўства з Беларуссю», — адзначыла Срэбранка Голіч. Яна прызналася, што вельмі любіць Беларусь і выказала спадзяванне, што парламенцкая дэлегацыя Беларусі з візітам у адказ наведае Рэспубліку Сербскую. 

Фота: БелТА

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю