Top.Mail.Ru

Аляксандр Лукашэнка павіншаваў беларусаў з Днём ведаў

Навучэнцам, студэнтам, аспірантам, настаўнікам, навукова-педагагічным работнікам.


Дарагія сябры!

Сардэчна віншую вас з Днём ведаў.

Першага верасня — асаблівая дата ў календары для кожнага беларуса. Дзень, калі ўся краіна адзначае пачатак новага навучальнага года, а нашы дзеці з трапятаннем і хваляваннем прыходзяць у школьныя класы, аўдыторыі каледжаў і ВНУ.

Але самая пільная ўвага сёння да першакласнікаў і першакурснікаў, якія адчыняюць дзверы ў дзіўны свет ведаў і прафесійнага станаўлення. Няхай гэты час будзе прадукцыйным і захапляльным, а атрыманая адукацыя — трывалым падмуркам далейшай кар’еры.

Традыцыйна звяртаюся да настаўнікаў і бацькоў. У вашых руках будучыня краіны. Вам даверана адказная місія — выхаваць усебакова развітога чалавека, дапамагчы рэалізаваць сябе і навучыць любіць Радзіму. Упэўнены, вы гэта добра разумееце і прыкладзяце ўсе намаганні, каб нашы дзеці раслі дастойнымі грамадзянамі, а родная Беларусь мацнела і працвітала.

Няхай будучы навучальны год прынясе радасць адкрыццяў, стане плённым і па-сапраўднаму шчаслівым для кожнага з вас.

Жадаю вам поспехаў, моцнага здароўя і дабрабыту.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю