Top.Mail.Ru

Аляксандр Лукашэнка павіншаваў беларусаў з Днём бацькі

Надзейная апора для сям'і і краіны

Дарагія суайчыннікі!

Сардэчна віншую вас з Днём бацькі.

Гэта свята нагадвае аб адказнай ролі мужчыны ў выхаванні і падтрымцы дзяцей, фарміраванні іх паспяховай будучыні.

Бацькоўскія настаўленні і аўтарытэт дапамагаюць у жыцці вызначаць правільныя арыенціры, дасягаць мэт і пераадольваць цяжкасці.

З пакалення ў пакаленне асабісты прыклад і добрае слова бацькі вучаць паважаць старэйшых, адказваць за свае ўчынкі, любіць і абараняць Радзіму, ганарыцца яе гісторыяй і дасягненнямі.

Шчыра ўдзячны кожнаму з вас за працу і клопат аб дабрабыце блізкіх, для якіх вы з’яўляецеся надзейнай апорай.

Жадаю ўсім моцнага здароўя, міру і дабра. Няхай у вашых сем’ях заўсёды пануюць любоў, згода і ўзаемаразуменне, а святло дзіцячай радасці і бацькоўскага шчасця азарае родную Беларусь.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю