Top.Mail.Ru

Лукашэнка павіншаваў суайчыннікаў з Днём Канстытуцыі

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў суайчыннікаў з Днём Канстытуцыі. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.


Дарагія суайчыннікі!

Віншую вас з Днём Канстытуцыі

Дасягненні апошніх дзесяцігоддзяў, якія вызначылі аблічча сучаснай Беларусі — моцнай, паспяховай, накіраванай у будучыню, абумоўлены рэалізацыяй замацаваных у Асноўным Законе фундаментальных прынцыпаў.

У Канстытуцыі закладзены вялікі сэнс — адзінай крыніцай дзяржаўнай улады і носьбітам суверэнітэту з’яўляецца народ, згуртаваны найважнейшымі духоўна-маральнымі каштоўнасцямі, якія дасталіся нам ад продкаў.

На аснове Канстытуцыі выбудавана нацыянальная прававая сістэма, забяспечваецца прававая абароненасць кожнага чалавека.

Няўхільнае выкананне прадпісанняў Асноўнага Закона дазваляе нам стабільна развівацца і ўпэўнена ісці наперад, нягледзячы на складанасць геапалітычнай абстаноўкі. Перакананы, так будзе і надалей.

Няхай гэтае свята стане напамінам аб адказнасці перад будучымі пакаленнямі за мір і дабрабыт роднай краіны.

Сардэчна жадаю ўсім здароўя, дабра і новых здзяйсненняў у імя Айчыны.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь 

Аляксандр Лукашэнка

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю