Top.Mail.Ru

Лукашэнка павіншаваў суайчыннікаў з Днём Кастрычніцкай рэвалюцыі


Дарагія суайчыннікі!

Віншую вас з Днём Кастрычніцкай рэвалюцыі.

У гэтае свята мы ўзгадваем лёсавызначальныя падзеі, якія аднавілі веру мільёнаў людзей у роўнасць, справядлівасць і годнае жыццё.

Для нашай рэспублікі 1917 год мае асаблівае значэнне. Абвешчанае савецкім урадам права народаў на самавызначэнне стала асновай, на якой мы пабудавалі нашу краіну і ўпершыню выйшлі на сусветную арэну як суверэнная дзяржава.

Нават сёння Беларусь працягвае прытрымлівацца найлепшых ідэй і сэнсаў Вялікага Кастрычніка. Памяць аб перажытых выпрабаваннях умацоўвае сувязь паміж пакаленнямі, узмацняе гармонію і адзінства ў грамадстве, натхняе на творчыя ініцыятывы на карысць Радзімы.

Жадаю ўсім моцнага здароўя, поспехаў і новых дасягненняў у імя агульнай справы.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю