Top.Mail.Ru
307

Аляксандр Лукашэнка павіншаваў беларускага біятланіста Смольскага з перамогай на этапе Кубка Садружнасці

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Антона Смольскага з перамогай у гонцы праследавання на першым этапе Кубка Садружнасці.

«Антон, дзякуй! Было прыгожа і дастойна!», — напісаў Прэзідэнт.

Усяго з Сочы нашы біятланісты павязуць чатыры ўзнагароды (1-0-3), напярэдадні бронзавымі прызёрамі ў эстафетах сталі пары Ксенія Верабей— Ірына Шаклеіна і Максім Варабей— Сцяпан Данілаў. Другі этап Кубка Садружнасці пройдзе ўжо на снежных трасах у Ханты-Мансійску ў пачатку снежня. Наступным стартам для спартсменаў стане чэмпіянат Расіі па летнім біятлоне ў Чайкоўскім з 11 па 14 верасня.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю