Top.Mail.Ru

Аляксандр Лукашэнка павіншаваў грамадзян старэйшага пакалення з Днём пажылых людзей

Наш залаты фонд

«Гэта свята — выдатная нагода нагадаць аб непарыўнай сувязі ўсіх пакаленняў беларусаў як аб важным складніку адзінства народа і дзяржавы», — гаворыцца ў віншаванні.

Прэзідэнт зазначыў, што ў аснове нацыянальнага культурнага кода беларусаў ляжыць павага да старэйшых. «Вы перажылі нямала ўзрушэнняў, выстаялі ў гады суровых выпрабаванняў, самаадданай працай заклалі трывалы фундамент развіцця сучаснай Беларусі, перадаўшы назапашаны вопыт моладзі», — звярнуў увагу Аляксандр Лукашэнка.

У Год беларускай жанчыны словы асаблівай удзячнасці кіраўнік дзяржавы адрасаваў мамам і бабулям: «Немагчыма пераацаніць вашу ролю ў захаванні сапраўдных сямейных каштоўнасцяў, якія ва ўсе часы былі і, упэўнены, застануцца натхняльным маральным арыенцірам для тых, хто толькі пачынае жыццёвы шлях. Працавітасць, цярпенне, узаемная падтрымка, клопат аб дзецях і старых, безумоўная бацькоўская любоў і патрыятызм — краевугольныя камяні нашага менталітэту».

Прэзідэнт запэўніў, што дабрабыт пажылых грамадзян краіны і далей будзе з’яўляцца адным з ключавых прыярытэтаў беларускай сацыяльнай палітыкі.

У гэты святочны дзень Аляксандр Лукашэнка пажадаў усім людзям старэйшага пакалення моцнага здароўя, невычэрпнага аптымізму і шчасця.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю