Top.Mail.Ru

Аляксандр Лукашэнка павіншаваў педагагічных работнікаў з прафесійным святам

Праца, ад якой залежыць будучыня

Педагагічным работнікам Рэспублікі Беларусь

Дарагія сябры!

Сардэчна віншую вас з прафесійным святам. Ваша праца — адна з самых складаных і адказных, і я шчыра ўдзячны кожнаму, для каго яна стала справай усяго жыцця.

Менавіта сёння, у эпоху лічбавай трансфармацыі, ваша праца як ніколі каштоўная. Ніводны алгарытм не здольны замяніць чалавечую спагаду, мудрую параду, душэўную цеплыню і падтрымку, якія гэтаксама, як і веды, вельмі патрэбныя вучням.

Навучаючы і выхоўваючы дзяцей, паказваючы ім прыклад беражлівых адносін да нацыянальных традыцый і каштоўнасцяў, гонару за родную краіну і народ, вы будуеце будучыню Беларусі. Упэўнены, у тым ліку дзякуючы вашым намаганням яна будзе паспяховай і мірнай.

Жадаю вам моцнага здароўя, шчасця і душэўных сіл. Няхай кожны ўрок знаходзіць жывы водгук у вашых вучняў, а іх поспехі дораць пачуццё радасці і пацвярджаюць вернасць абранага шляху.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю