Работнікам сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу
Дарагія сябры!
Ад усёй душы віншую вас з прафесійным святам — Днём работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу.
На нашай зямлі заўсёды з вялікай павагай ставіліся да людзей, для якіх нялёгкая сялянская праца стала сапраўдным пакліканнем і сэнсам жыцця. Дзякуючы кожнаму з вас штогод растуць ураджаі, надоі, прыбаўленні ў вазе, павялічваюцца аб’ёмы прадукцыі перапрацоўчых прадпрыемстваў, экспартны патэнцыял.
Сёлета мы зноў ганарымся вашымі рэкордамі. Рэспубліканскі каравай складзе каля 11,4 мільёна тон збожжа з улікам кукурузы і рапсу. Упершыню ў гісторыі краіны Мінская вобласць перасягнула 3-мільённую мяжу, Гродзенскі і Слуцкі раёны намалацілі больш за 300 тысяч тон кожны, а 7 раёнаў — звыш 200 тысяч тон. Прагназуемая выручка ад экспарту прадуктаў харчавання — каля 11 мільярдаў долараў ЗША.
Перакананы, што напрацаваны вопыт, працоўная і тэхналагічная дысцыпліна, здольнасць дзейнічаць на апярэджанне, прымаць прадуманыя і ўзважаныя рашэнні дазволяць вам і далей імкліва развівацца для будучых дасягненняў.
У гэты святочны дзень жадаю моцнага здароўя і новых перамог на карысць роднай Беларусі.
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка