Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў работнікаў і ветэранаў авіятранспартнай галіны з прафесійным святам — Днём работнікаў грамадзянскай авіяцыі, паведамляе БелТА.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што на беларускіх авіятараў ускладзена важная місія па бяспечнай і своечасовай дастаўцы пасажыраў і грузаў паветраным транспартам, і яны спраўляюцца з гэтай задачай, нягледзячы на выклікі часу.
«Галіна паспяхова развіваецца: з’яўляюцца новыя маршруты, абнаўляецца флот, укараняюцца сучасныя тэхналогіі авіярамонта, павышаецца ўзровень сэрвісу, працягваецца мадэрнізацыя інфраструктуры аэрапортаў. У гэтым навучальным годзе ўпершыню ў гісторыі незалежнай Беларусі адбудзецца выпуск пілотаў грамадзянскай авіяцыі, што дазволіць умацаваць кадравы і тэхналагічны суверэнітэт краіны», — канстатаваў Прэзідэнт.
Асаблівыя словы ўдзячнасці Аляксандр Лукашэнка адрасаваў ветэранам за тыя найбагацейшыя традыцыі, якія і сёння дапамагаюць калектыву рухацца наперад.
«Перакананы, імкненне да поспеху, адданасць інтарэсам дзяржавы дазволяць вам і ў далейшым адказна вырашаць задачы транспартнага комплексу», — падкрэсліў беларускі лідар.
У гэты святочны дзень Прэзідэнт пажадаў усім работнікам грамадзянскай авіяцыі добрага здароўя, дабрабыту, увасаблення ў жыццё намечаных планаў і заваявання прафесійных вышынь.