Работнікаў і ветэранаў грамадзянскай авіяцыі з прафесійным святам павіншаваў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Работнікаў і ветэранаў грамадзянскай авіяцыі з прафесійным святам павіншаваў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
«Неба — стыхія, падуладная толькі моцным, мужным, адказным людзям. Беларуская грамадзянская авіяцыя можа па праве ганарыцца сваёй гісторыяй, багатымі традыцыямі і, галоўнае, калектывам, для якога пастаянны рух уверх стаў сэнсам жыцця, — гаворыцца ў віншаванні. — Пілоты і бортправаднікі, авіядыспетчары і інжынеры, тэхнікі і супрацоўнікі наземных службаў, спецыялісты па арганізацыі перавозак — усе вы штодня вырашаеце найскладаныя задачы, забяспечваючы бесперабойную работу паветранага транспарту і бяспеку тысяч пасажыраў, дапамагаючы ім хутка і з камфортам пераадольваць велізарныя адлегласці».
Асаблівыя словы падзякі Прэзідэнт адрасаваў ветэранам, чый каласальны асабісты вопыт з’яўляецца сапраўдным компасам для маладых спецыялістаў. Кіраўнік дзяржавы выказаў упэўненасць, што і ў далейшым работнікі айчыннай грамадзянскай авіяцыі будуць дасягаць самых амбіцыйных мэт па пашырэнні і мадэрнізацыі авіяпарка, развіцці грузавога сектара, арганізацыі новых рэйсаў, павышэнні стандартаў якасці абслугоўвання і лічбавізацыі галіны.