Top.Mail.Ru

Аляксандр Лукашэнка павіншаваў суайчыннікаў з Днём народнага адзінства


Дарагія беларусы!

Сардэчна віншую вас з Днём народнага адзінства.

Гэта свята з’яўляецца сімвалам аднаўлення гістарычнай справядлівасці і нацыянальнага яднання, якія паслужылі асновай развіцця і ўмацавання суверэннай беларускай дзяржаўнасці.

17 верасня 1939 года падзелены супраць волі народ нашай краіны здабыў цэласнасць і свабоду, што дазволіла беларусам стаць паўнапраўнымі гаспадарамі сваёй зямлі.

Дзякуючы аб’яднанню мы захавалі свае ідэнтычнасць і спрадвечныя духоўныя каштоўнасці, адстаялі ў Вялікай Айчыннай вайне права на мірнае жыццё, якое адрадзілі і ўпэўнена працягваем.

Перакананы, што мудрасць і традыцыі папярэдніх пакаленняў, адданасць Радзіме і згода ў грамадстве будуць заўсёды згуртоўваць нас у імя працвітання роднай Беларусі.

Шчыра жадаю ўсім моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю