Дарагія беларусы!
Віншую вас з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь — святам, напоўненым шчырай любоўю да Радзімы, гонарам за яе гісторыю і дасягненні.
Дзень вызвалення беларускай сталіцы ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў — 3 ліпеня 1944 года — для нашага народа стаў сімвалам мужнасці, свабоды і патрыятызму.
Сёння суверэнная краіна з удзячнасцю ўспамінае ўсіх, чый ратны і працоўны подзвіг абараніў права і магчымасць беларусаў жыць і гадаваць дзяцей на роднай зямлі, упэўнена глядзець у заўтрашні дзень.
Таму кожны з нас адчувае асаблівае пачуццё адказнасці перад памяццю продкаў за развіццё і лёс Айчыны, што ўвасабляецца ў канкрэтных справах і здзяйсненнях, імкненні зрабіць агульны дом утульным і бяспечным.
Менавіта гэтыя вечныя каштоўнасці аб'ядноўваюць, дапамагаюць нам разам ісці наперад, з'яўляюцца залогам поспеху і працвітання краіны.
Жадаю ўсім моцнага здароўя, дабра і шчасця пад мірным небам незалежнай Беларусі.
Са святам! З Днём Рэспублікі!
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь
Аляксандр Лукашэнка