Top.Mail.Ru

Лукашэнка павіншаваў работнікаў і ветэранаў друку з прафесійным святам

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў работнікаў і ветэранаў друку з прафесійным святам. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Дарагія сябры!

Віншую вас з Днём друку — святам таленавітых і неабыякавых людзей, якія абралі справай свайго жыцця адказную работу ў прэсе, паліграфіі і выдавецкай сферы.

Найбагацейшая гісторыя беларускага друкаванага слова пачалася 500 гадоў таму з унікальнай Бібліі Францыска Скарыны, развівалася і мацнела, праходзячы з народам усе вехі яго няпростага шляху. Сёння нас па праве можна назваць адной з самых чытаючых нацый у свеце. У краіне штогод выходзяць і карыстаюцца нязменнай папулярнасцю больш за 20 мільёнаў экзэмпляраў новых кніг і сотні перыядычных выданняў.

Прыемна, што за кнігай, газетай, часопісам заўсёды стаяць дасведчаныя прафесіяналы, сапраўдныя патрыёты, якія прымнажаюць і перадаюць маладым аўтарам і журналістам найлепшыя айчынныя традыцыі: аб’ектыўнасць, сумленнасць, этычнасць, вернасць агульначалавечым ідэалам і дзяржаўным інтарэсам.

Перакананы, і надалей кожнае ваша слова будзе накіравана на захаванне міру і згоды на гэтай зямлі, стварэнне шчаслівай будучыні для ўсіх жыхароў любімай Беларусі.

Жадаю добрага здароўя, вострага пяра, невычэрпнага творчага натхнення і высокіх тыражоў.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь 

Аляксандр Лукашэнка

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю