Top.Mail.Ru

Аляксандр Лукашэнка павіншаваў удзельнікаў «Дажынак» у Мёрах


Удзельнікам і гасцям абласнога фестывалю-кірмашу «Дажынкі-2026» у Мёрах

Дарагія сябры!

Прыміце самыя шчырыя віншаванні з завяршэннем жніва і святам «Дажынкі-2026».

Сёлета аграрыі Віцебшчыны вырасцілі і ўбралі годны ўраджай усіх сельскагаспадарчых культур. Ваш уклад у рэспубліканскі каравай — амаль мільён тон збожжавых і зернебабовых. Упершыню ў гісторыі вобласці валавы збор алейнага семя рапсу склаў каля 150 тысяч тон.

Гэтыя дасягненні аграрнага сектара рэгіёна — вынік сумеснай працы спецыялістаў сельскагаспадарчых прадпрыемстваў, перапрацоўчых і абслугоўваючых арганізацый, кіраўнікоў, вучоных, ветэранаў галіны, моладзі, а таксама тых, хто падчас гарачай пары сеў за штурвал камбайнаў і трактароў, каб дапамагчы сялянам.

Дзякую за руплівасць і вернасць зямлі-карміцельцы.

Перакананы, што і надалей асабістая адказнасць за кожны каласок, навуковы падыход, выканальніцкая дысцыпліна і надзейная тэхніка дапамогуць дасягаць высокіх паказчыкаў па ўсіх ключавых кірунках.

Жадаю моцнага здароўя, мірнага неба, выдатнага настрою і новых працоўных перамог на карысць роднай Беларусі.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю