Свята ўраджаю сёння святкуюць адразу два рэгіёны краіны: аграрыяў Магілёўшчыны вітае Шклоў, рупліўцаў хлебнай нівы Гомельшчыны ўшаноўваюць у Калінкавічах. Абедзве вобласці падышлі да ўрачыстага падвядзення вынікаў жніва з годным рэзультатам: паводле інфармацыі на 9 кастрычніка, з улікам рапсу і кукурузы ў Магілёўскай вобласці намалочана больш за 1 мільён 250 тысяч тон збожжа, у Гомельскай — больш за 1 мільён 170 тысяч тон. Важкі ўклад у агульны каравай краіны!
Удзельнікам і гасцям абласнога фестывалю-кірмашу «Дажынкі-2026» у Шклове
Дарагія сябры!
Прыміце шчырыя віншаванні з днём заслужанай славы хлебаробаў — фестывалем «Дажынкі-2026».
Сёлета Магілёўшчына зноў даказала, што здольная дабівацца добрых вынікаў. Ваша доля ў рэспубліканскім караваі значная — 1 мільён 220 тысяч тон збожжавых і рапсу без уліку кукурузы, пры гэтым 3 раёны перасягнулі 100-тысячную мяжу.
Усё гэта — заслуга вяскоўцаў, якія ад зары да зары працуюць у палях, вынік напружанай працы механізатараў, аграномаў, вадзіцеляў, аператараў зернесушыльных комплексаў, іншых спецыялістаў і кіраўнікоў гаспадарак.
Дзякую кожнаму, хто ўнёс уклад у правядзенне ўборачнай кампаніі. Вашы прафесіяналізм, вытрымка і любоў да справы выклікаюць самую глыбокую павагу.
Словы асаблівай удзячнасці адрасую тым, хто прысвяціў сельскай гаспадарцы сваё жыццё і з'яўляецца выдатным прыкладам для маладых спецыялістаў, якія прыходзяць у аграрную сферу з новымі ведамі, тэхналогіямі і невычэрпнай энергіяй.
Жадаю моцнага здароўя, міру, сямейнага дабрабыту, дастатку ў доме, чарговых працоўных перамог на карысць Магілёўшчыны і ўсёй Беларусі.
Няхай кожны год будзе шчодрым, а ўраджай — багатым.
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка
Удзельнікам і гасцям абласнога фестывалю-кірмашу «Дажынкі-2026» у Калінкавічах
Дарагія сябры!Ад усёй душы віншую вас з «Дажынкамі-2026» — галоўным святам беларускіх хлебаробаў.
Сёння на абласным фестывалі-кірмашы мы з гонарам ушаноўваем вясковых працаўнікоў Гомельшчыны, якія заўсёды даказваюць свой прафесіяналізм. І сёлетняя гарачая пара не выключэнне: намалочана звыш мільёна тон збожжа з улікам рапсу.
Няпросты палескі клімат патрабуе ад аграрыяў не толькі ведаў, досведу, але і асаблівага падыходу да кожнага поля. Вы не баіцеся цяжкасцяў: нарошчваеце вытворчасць збожжавых культур, асвойваеце новыя кірункі ў раслінаводстве, укараняеце інавацыйныя тэхналогіі.
Усё гэта — важкі ўнёсак у харчовую бяспеку краіны і ўмацаванне яе эканомікі, а таксама стратэгічны задзел на будучыню.
Дзякуй кожнаму, хто працуе на палях і элеватарах, праводзіць працоўны дзень за рулём камбайнаў і грузавікоў, хто кіруе вытворчымі працэсамі і выконвае навуковыя даследаванні, за вернасць зямлі-карміцельцы, за адказнасць перад родным краем і ўсёй Беларуссю.
Перакананы, і надалей вы будзеце эфектыўна выконваць усе задачы, якія стаяць перад аграпрамысловым комплексам Гомельшчыны.
Жадаю вам моцнага здароўя, сямейнага дабрабыту, дастатку і ўпэўненасці ў заўтрашнім дні.
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка