Удзельнікам і гасцям абласнога фестывалю-кірмашу «Дажынкі-2026» у Дзяржынску
Паважаныя хлебаробы Мінскай вобласці!
Сардэчна віншую з завяршэннем уборачнай кампаніі і правядзеннем абласнога фестывалю-кірмашу «Дажынкі-2026».
Сёння значны дзень для ўсіх аграрыяў Міншчыны, якія, беражліва захоўваючы найлепшыя традыцыі айчыннага земляробства, па-майстэрску асвойваюць сучасныя тэхналогіі. І як вялікі агульны поспех працаўнікоў палёў — каравай гэтага года, які перавысіў 2,5 мільёна тон. Выдатны вынік Мінскай вобласці склаўся з рэкордных аб’ёмаў у раёнах. У палове з іх намалот склаў больш за 100 тысяч тон.
Асаблівыя словы ўдзячнасці адрасую аграномам, камбайнерам, вадзіцелям, кіраўнікам усіх узроўняў і іншым спецыялістам, якія праявілі найвышэйшы прафесіяналізм. Сімвалічна, што ў Год беларускай жанчыны ў лік камбайнераў-тысячнікаў увайшлі прадстаўніцы прыгожага полу.
Перакананы, Мінская вобласць як галоўная жытніца рэспублікі і ў далейшым будзе радаваць нас багатым ураджаем, супрацьпастаўляючы любым капрызам прыроды працавітасць, упартасць, умелую арганізацыю работы і няўхільнае выкананне тэхналогій.
Жадаю вяскоўцам цэнтральнага рэгіёна моцнага здароўя, шчасця і новых дасягненняў на карысць роднай Беларусі.
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка