Яго назначэнне ў цяперашняй якасці сёння, 15 студзеня, узгадніў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. На пазачарговай сесіі абласнога Савета дэпутатаў кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Дзмітрый Крутой падзякаваў за работу папярэдняму губернатару Аляксандру Субоціну і прадставіў кандыдата на пасаду старшыні аблвыканкама пераемніка, Аляксандра Рагожніка.
Ён нарадзіўся ў 1976 годзе ў Гомелі. У 1998 годзе закончыў Гомельскі дзяржуніверсітэт імя Францыска Скарыны па спецыяльнасці «Бухгалтарскі ўлік, кантроль і аналіз гаспадарчай дзейнасці», служыў у органах унутраных спраў. У 2009-2011 гадах праходзіў перападрыхтоўку ў Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Дзяржаўнае кіраванне нацыянальнай эканомікай». Прафесійную дзейнасць пачаў у 1999 годзе ў якасці інспектара аддзела «Гомель-Пасажырскі» мытнага пункта Гомельскай мытні. У розныя гады працаваў у вытворчай сферы, кіраваў Мінскім маторным заводам, узначальваў Міністэрства прамысловасці. З чэрвеня 2024 года па сёння працаваў Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі.
Аляксандр Рагожнік у размове з журналістамі падкрэсліў, што ў любой вобласці ёсць якіясьці пытанні, як на любым прадпрыемстве і ў любой арганізацыі. Але любая задача заўжды мае рашэнне. Проста патрэбны час, адказнасць і настойлівасць у дасягненні выніку. Ён параўнаў кіраванне рэгіёнам з медыцынай, дзе вызначаюць дыягназ, назначаюць лячэнне і пераходзяць да выздараўлення. Гэта і ёсць формула поспеху.
Святлана ЯКАЎЛЕВА,
фота з адкрытых крыніц.