Для развіцця індустрыі і выбудоўвання сапраўдных партнёрскіх сувязяў не існуе адлегласцяў і меж. Такое меркаванне выказаў Прэм’ер-міністр Аляксандр Турчын падчас пленарнага пасяджэння «Прамысловая Індустрыя 360» на выставе «ІНАПРАМ-2026» у Екацярынбургу, паведамляе БелТА.
«Ужо сёння 76 аўтаматызаваных комплексаў, укаранёных на прадпрыемстве BELGEE, дазволілі ўдвая павялічыць зборку кузаваў і павысіць агульны аб’ём выпуску аўтамабіляў. Рабатызаваная вытворчасць тэлевізараў, запушчаная холдынгам „Гарызонт“, забяспечыла двухразовы рост прадукцыйнасці працы», — адзначыў Аляксандр Турчын.
Паводле яго слоў, у мікраэлектроніцы ключавая задача — забяспечыць прамысловасць і ваенна-прамысловы комплекс айчыннымі кампанентамі. У станкабудаванні запланаваны штогадовы выпуск новых мадэляў станкоў з лічбавым праграмным кіраваннем для поўнага забеспячэння патрэб прадпрыемстваў і выхаду на знешнія рынкі.
16-я міжнародная прамысловая выстава «ІНАПРАМ» стартавала ў Екацярынбургу. Выстава працягнецца да 9 ліпеня. Краінай-партнёрам сёлета выступае Інданезія. Асноўная тэма выставы — «Індустрыя 360: вытворчасць без меж». Асаблівая ўвага будзе нададзена фарміраванню гнуткіх вытворчых сістэм, ствараных на стыку аўтаматызацыі, штучнага інтэлекту і адзіных індустрыяльных экасістэм.