Top.Mail.Ru

Аляксандр Турчын павіншаваў беларусак з Міжнародным жаночым днём

«Дарагія жанчыны! Сардэчна віншую вас з самым выдатным вясновым святам — 8 сакавіка! Гэты дзень з’яўляецца асаблівай датай у календары беларусаў, ён напоўнены глыбокай павагай і прызнаннем выключна важнай ролі жанчын у грамадстве. У гэты дзень мы дзякуем нашых мілых дам, любімых маці і бабуль, сясцёр і дочак за мудрасць і цярпенне, клопат і дабрыню, душэўную цеплыню і пяшчоту».


Паводле слоў кіраўніка цэнтральнага рэгіёна, сёння на Міншчыне жывуць амаль 800 тысяч жанчын, і цяжка знайсці галіну, дзе не працуюць прадстаўніцы прыгожага полу. «Усюды вы не толькі дамагаецеся выдатных вынікаў, але і з’яўляецеся крыніцай сілы, радасці і натхнення для мужчын. За кожнай з вас стаіць ўласная гісторыя і лёс. Але ўсіх аб’ядноўвае пачуццё прыгожага і жаданне зрабіць жыццё напоўненым радаснымі падзеямі, утульнасцю і цяплом», — гаворыцца ў віншаванні. 

«У гэты святочны дзень жадаю вам і вашым блізкім моцнага здароўя, любові, узаемаразумення, шчасця і поспехаў ва ўсіх добрых пачынаннях!», — падагульніў Аляксандр Турчын.

Фота тэлеграм-канала «Мінская вобласць I Пра галоўнае»

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю